20 траўня 2024, панядзелак, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джонсан паабяцаў узмацніць артылерыйскую падтрымку Украіны

7
Джонсан паабяцаў узмацніць артылерыйскую падтрымку Украіны

З ягоных слоў, зараз гэта вельмі важна.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан паабяцаў павялічыць артылерыйскую падтрымку Украіны.

Пра гэта паведамляе Sky News.

Гаворачы пра свой візіт у Кіеў і сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім, ён сказаў дэпутатам у палаце: «Я запэўніў яго ў непрымірымай рашучасці Вялікабрытаніі, якую падзяляе гэтая палата, далучыцца да нашых хаўруснікаў і даць адважным людзям неабходную зброю, каб абараняцца».

З ягоных слоў, зараз гэта вельмі важна, бо Пуцін перагрупаваў свае сілы і пачаў наступленне на Данбасе.

«Гэта стане артылерыйскім канфліктам, ім патрэбна падтрымка артылерыяй, гэта тое, што мы ім дамо... у дадатак да многіх іншых форм падтрымкі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках