11 траўня 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі вітаміны і прадукты, карысныя для здароўя вачэй

1
Медыкі назвалі вітаміны і прадукты, карысныя для здароўя вачэй

Экспэрты прааналізавалі вынікі даследаванняў, якія ахапілі амаль 250 тысяч чалавек.

Навукоўцы сцвярджаюць, што прадукты, багатыя на вітамін Е (шпінат, брокалі, насенне), на чвэрць зніжаюць рызыку распаўсюджанага афтальмалагічнага захворвання - катаракты, піша medicina.ua.

Экспэрты прааналізавалі вынікі даследаванняў, якія ахапілі амаль 250 тысяч чалавек, і выявілі, што высокае змяшчэнне вітаміну Е ў крыві засцерагае ад захворвання.

Катаракта выклікае памутненне крышталіка, і, такім чынам, пагаршэнне зроку. У большасці выпадку захворванне развіваецца ў паджылым узросце. Адзіны метад лячэння катаракты - замена крышталіка штучным аналагам. Кітайскія навукоўцы высветлілі, што ахоўная доза вітаміну Е складае мінімум 7 мг на дзень. Вітамін Е змяшчаецца ў шпінаце, брокалі, арэхах, насенні, крэветках, алеях і авакада. Акрамя таго, яго можна прымаць у выглядзе харчовых дабавак. Вітамін Е з'яўляецца магутным антыаксідантам. А катаракта шмат у чым звязаная з акісляльнымі працэсамі ў крышталіку, якія выклікаюцца ўздзеяннем ультрафіялету і забруджваннем навакольнага асяроддзя.

Атрымліваючы асалоду ад сонечнага надвор'я, не варта забываць, што найлепшая ахова для нашых вачэй - прадукты харчавання, багатыя на вітамін E і сонцаахоўныя акуляры».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках