11 траўня 2024, Субота, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явілася відэа выратавання людзей з Марыюпаля

9
З'явілася відэа выратавання людзей з Марыюпаля

Сёння прайшла эвакуацыя з «Азоўсталі».

Сёння, 1 траўня, адбылася эвакуацыя людзей з "Азоўсталі" ў Марыюпалі. У Сеціве з'явілася відэа выратавання.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на дарадцу мэра Марыюпаля Пятра Андрушчанку.

"Марыюпаль сёння. Эвакуацыя з Азоўсталі. Усё чакаем марыюпальцаў дома. Вялікая падзяка ўсім датычным ад Прэзідэнта, да кіроўцаў аўтобусаў. Ад шчырага сэрца", - пракаментаваў відэа Андрушчанка.

Унікальныя кадры выратаванні людзей у Марыюпалі далі вайскоўцы палка "Азоў". Відэа апублікаваў старшыня фракцыі "Слуга народа" у ВР, чалец дэлегацыі Украіны на перамовах з РФ Давід Арахамія.

"Гэта стала магчымым дзякуючы намаганням Уладзіміра Зяленскага і зладжанай дзейнасці Сядзібы Прэзідэнта, якую каардынаваў Андрэй Ярмак. Найважнейшую частку работы выканалі Дзяніс Пракапенка і полк "Азоў", Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны, суполка Міністэрства рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый ды Ірына Верашчук. Дзякуй за падтрымку ААН і Міжнароднаму Камітэту Чырвонага Крыжа", - напісаў Арахамія.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках