12 траўня 2024, Нядзеля, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад новыя санкцыі ЕЗ могуць патрапіць беларускія тытунь, нафта і калій

3
Пад новыя санкцыі ЕЗ могуць патрапіць беларускія тытунь, нафта і калій

Раней пад абмежаваннямі была толькі частка прадукцыі «Нафтана», «Белкалія» і «Інтэр Табака».

Шосты пакет санкцый Еўразвязу супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які можа быць апублікаваны ўжо на гэтым тыдні, вялікі ўдар наносіць па тытунёвай, калійнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Пра гэта паведамляе са спасылкай на свае звесткі «Наша Ніва».

Так, у спісе будуць фабрыка «Інтэр Табака», якая належыць лукашэнкаўскаму дзялку Аляксею Алексіну, і гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Нафтан», Беларускую калійную кампанію, «Беларуськалій» і яшчэ некалькі прадпрыемстваў. Раней пад абмежаваннямі была толькі частка іх прадукцыі.

З фізічных асоб у спіс патрапяць двое сыноў Алексіна, на якіх той імкнецца перапісаць частку актываў. Таксама туды патрапіць адзін з сербскіх братоў Карычаў, якія на льготных умовах забудоўваюць Менск.

Таксама пад санкцыі патрапяць кіраўнік «Беларуськалію» Іван Галаваты, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках