17 траўня 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд ва Украіне наклаў арышт на 158 адзінак аўтамабіляў і спецтэхнікі з Беларусі

6
Суд ва Украіне наклаў арышт на 158 адзінак аўтамабіляў і спецтэхнікі з Беларусі

Арышт накладзены ў межах крымінальнай справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў.

Суд ва Украіне наклаў арышт на 158 адзінак аўтамабіляў і спецтэхнікі з Беларусі агульным коштам амаль 220 мільёнаў грывен паведамілі ў прэс-службе Бюро эканамічнай бяспекі Украіны. Арышт накладзены ў межах крымінальнай справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў.

Паведамляецца, што ў перыяд 2021-2022 гадоў службовыя асобы ўкраінскага таварыства з замежнымі інвестыцыямі, якое з'яўляецца імпарцёрам і афіцыйным дыстрыбутарам аўтамабільнай і іншага кшталту тэхнікі беларускай вытворчасці, на папярэднюю змову з некалькімі прадпрыемствамі-дылерамі ажыццявілі перадачу аўтамабіляў. Пры гэтым частка транспартных сродкаў, агульным коштам амаль 105 мільёнаў грыўняў, была перададзеная без належнага адлюстравання праведзеных гаспадарчых аперацый у падатковым і бухгалтарскім уліку. У выніку выкарыстання такой схемы, прадпрымальнікі ўхіліліся ад выплаты падаткаў больш чым на 10 мільёнаў грывень.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках