11 траўня 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры расейскія ракеты патрапілі ў аб'ект побач з мяжой Польшчы

2
Чатыры расейскія ракеты патрапілі ў аб'ект побач з мяжой Польшчы

Удар быў нанесены па Явараўскаму раёну Львоўскай вобласці.

Расейскія войскі раніцай 15 траўня нанеслі ракетны ўдар па Львоўскай вобласці. У выніку разбураны вайсковы аб'ект каля мяжы з Польшчай.

Пра гэта паведамляе начальнік Львоўскай абласной вайсковай адміністрацыі Максім Казіцкі.

«Чатыры ракеты ворага трапілі ў аб'ект вайсковай інфраструктуры ў Явараўскім раёне, недалёка ад мяжы з Польшчай. Аб'ект поўнасцю разбураны», - адзначыў ён.

Паводле папярэдніх звестак, ахвяр і пацярпелых няма.

Нагадаем, раней паведамлялася, што зенітна-ракетныя войскі над Львоўскай вобласцю збілі дзве расейскія ракеты, якія былі выпушчаныя з акваторыі Чорнага мора.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках