11 траўня 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрымальнікі неўзабаве трапяць у Чырвоную кнігу

3
Беларускія прадпрымальнікі неўзабаве трапяць у Чырвоную кнігу

Бізнэс не мае намеру працаваць у мінус.

Найбольшае скарачэнне колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў зафіксаванае ў Менску. Таксама зніжаецца колькасць ІП у Берасцейскай, Віцебскай, Гомельскай вобласці, піша партал thinktanks.by.

Міністэрства падаткаў і збораў апублікавала статыстыку ў змене колькасці прадпрымальнікаў за першы квартал гэтага года. Інфармацыя несуцяшальная: колькасць ІП у краіне няўхільна зніжаецца.

Сумарна ў студзені колькасць прадпрымальнікаў скарацілася на 1003 адзінкі, люты даў нязначны рост - плюс 19, у сакавіку мы страцілі яшчэ 1171 ІП. На 1 красавіка 2022 года ў краіне засталося 270 965 прадпрымальнікаў. Страты пакуль невялікія, але тэндэнцыя да падзення відавочна акрэслілася.

Найбольш страт назіраецца ў сталіцы. У студзені - мінус 639 прадпрымальнікаў, у лютым - мінус 413, у сакавіку - мінус 663.

Адна з прычын відавочная: значна пагоршыліся падатковыя ўмовы. Працаваць паводле спрошчанай сістэмы падаткаабкладання большасці ўжо нельга. Пераход на агульную сістэму гарантуе значны рост падатковай нагрузкі. Па-ранейшаму засталіся праблемы з рэгістрацыяй ІП у Менску.

Зніжаецца колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Берасцейскай, Віцебскай, Гомельскай абласцях. У Магілёўскай сітуацыя нагадвае арэлі, якія «сыходзяць у мінус», і толькі Менская вобласць дала заўважны рост у лютым, але магчыма гэтыя «навабранцы» — тыя прадпрымальнікі, якія не змаглі зарэгістраваць ІП у сталіцы.

І ўсё гэта адбываецца пры тым, што працэдура ліквідацыі ІП у Беларусі значна больш працяглая і складаная, чым працэдура рэгістрацыі. Многія аддаюць перавагу проста прыпыніць дзейнасць - фармальна мець ІП, але не атрымліваць даходаў, не плаціць падаткі і ўнёскі ў ФСАН. Гэта не забаронена. Тыя прадпрымальнікі, што спешна з'ехалі з краіны ў сувязі з падзеямі 2020-2022 гадоў, у большасці сваёй менавіта так і зрабілі.

Дачыненні з ІП у дзяржавы заўсёды былі напружаныя. Чыннікі простыя: гэтыя людзі разлічваюць на свае сілы і існуюць, фактычна, па-за сістэмай. Гэта самая канкурэнтная і адаптыўная катэгорыя бізнэсу. На прадпрымальнікаў складана ціснуць, іх цяжка да чаго-небудзь прымусіць.

Некаторыя чыноўнікі былі б рады знішчыць прадпрымальнікаў як клас, але праблема ў тым, што «мурашкі» ІП выконваюць працу, якая грувасткай і непаваротлівай дзяржаўнай машыне не пад сілу. ІП выконваюць мноства дробных, але вельмі важных запатрабаванняў насельніцтва, задавальняюць попыт у гандлі, надаюць мноства тыпаў паслуг, перавозяць, будуюць, рамантуюць, і т д. Іх немагчыма замяніць, падчас СССР спрабавалі - толкам не атрымалася.

Цяпер у Беларусі можна назіраць адразу некалькі працэсаў, якія адбываюцца паралельна. Колькасць працаўладкаваных людзей у краіне ўжо даўно няўхільна падае. У лютым 2022 у эканоміцы Беларусі было занята 4, 2465 млн чалавек, годам раней – 4, 2966 млн чалавек, у лютым 2020 – 4,3352 млн. Толькі за два апошнія гады занятых стала на 88,7 тысяч чалавек менш.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках