8 траўня 2024, Серада, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ролік беларускі пра «знесеную ветрам» цяпліцу набраў 2 млн у TikTok

3
Ролік беларускі пра «знесеную ветрам» цяпліцу набраў 2 млн у TikTok

Відэафакт.

У чацвер, 12 траўня, у Беларусі разгулялася сапраўдная бура, якая нарабіла нямала бед па ўсёй краіне. Карыстальнікі Сеціва дагэтуль дзеляцца фота і відэа, на якіх буянства стыхіі выяўленае ва ўсёй красе. Адзін з такіх ролікаў, дзе парыў ветру паднімае і выносіць, нібы пушынку, вялікую цяпліцу, усяго за дзень набраў у TikTok больш за 2 мільёны праглядаў, паведамляе zerkalo.io.

Беларуска выклала ў TikTok відэа, як падчас урагану на ўчастку цяпліца з полікарбанату, падхопленая ветрам, паднімаецца ў паветра, куляецца некалькі разоў і нарэшце развальваецца на часткі. Ролік паглядзелі больш за 2 мільёны разоў за дзень.

Кароткае відэа аўтарка суправаджала музыкай з дыснэеўскага мультфільма пра Аладзіна: маўляў, «лятаючая цяпліца» нічым не горшая за дыван-самалёт.

У каментарах (іх ужо набралася больш за 2 тысячы) карыстальнікі сацыяльнай сеткі выказвалі спачуванне гаспадару цяпліцы і дзяліліся ўласным горкім досведам: «Сэрца аж уздрыгнула - як за сваё», «Столькі грошай і працы паляцела на вецер», «Ведаю, што гэта такое. Мая таксама лётала летась, але прызямлілася ўдала на суседскі агарод - аднавілі», «Мая стаіць трывала, але, напэўна, таксама ў тэме - паціху крыламі махае».

Іншыя раскрытыкавалі няправільную, па іх меркаванні, усталёўку цяпліцы і давалі рэкамендацыі: «Усё, час адмаўляцца ад полікарбанату на карысць шкла. Беларусь - зона экстрэмальнага земляробства ў апошнія гады», «Парада, калі цікава. Так будуюць, і, дарэчы, больш эканомна з абаграваннем. Капаюць яму і шкляць столь. Цяпліца ў яме».

«А я вам зараз пакажу, адкуль на цяпліцу рыхтаваўся напад!» - напісаў адзін з каментатараў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках