5 траўня 2024, Нядзеля, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Генадзя Фядыніча ў СІЗА пагоршыўся стан здароўя

У Генадзя Фядыніча ў СІЗА пагоршыўся стан здароўя
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Праз стрэс узровень цукру ў крыві амаль не збіваецца інсулінам.

Лідара незалежнага прафзвязу РЭП (радыёэлектроннай прамысловасці) Генадзя Фядыніча, як і іншых яго калег, трымаюць у СІЗА на Валадарскага, хаця першапачаткова ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ.

У СІЗА на Валадарскага пераведзены і лідар Аршанскага незалежнага прафзвязу РЭП Васіль Бераснеў. Дакладнай інфармацыі пра тое, што інкрымінуюць прафзвязным актывістам, няма. Паводле папярэдняй неафіцыйнай інфармацыі, іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні (арт. 361.1 Крымінальнага кодэкса), піша «Народная воля».

Калегі арыштаваных прафзвязных актывістаў распавялі, што ў Генадзя Фядыніча ў СІЗА абвастрыліся праблемы са здароўем: праз стрэс узровень цукру ў крыві амаль не збіваецца інсулінам.

Таксама затрыманым не аддавалі лістоў і перадач. Берасневу нават не перадалі акуляры.

КДБ прызнаў прафзвяз РЭП экстрэмісцкім фармаваннем яшчэ 7 красавіка. Аднак ператрусы і арышты адбыліся 19 красавіка - адначасова ў некалькіх незалежных прафзвязах, былі затрыманыя 15 чалавек. Цікава, што ў адрозненне ад іншых, офіс прафзвязу РЭП не апячатаны. Праўда, канверты з лістамі ад «Белэнэрга», уваткнутыя ў дзверы, сведчаць аб тым, што супрацоўнікі ў яго не заходзяць або заходзяць рэдка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках