5 траўня 2024, Нядзеля, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя адмовілася плаціць за расейскі газ у рублях

4
Фінляндыя адмовілася плаціць за расейскі газ у рублях

Хельсінкі звярнуліся ў арбітраж праз парушэнні «Газпромам» дзейных кантрактаў.

Фінскі дзяржаўны аператар Gasum адмовіўся плаціць за расейскі газ у рублях і звярнуўся ў арбітражны суд, гаворыцца ў паведамленні кампаніі, апублікаваным у аўторак, 17 траўня. Кампанія паведаміла, што атрымала ліст ад «Газпром-экспарту» з патрабаваннем праводзіць будучыя плацяжы за газ у рублях. Gasum паказвае, што ў іх быў падпісаны доўгатэрміновы кантракт з расейскім пастаўшчыком, па якім прадугледжвалася аплата ў еўра, паведамляе DW.

«Gasum не прымае патрабаванні «Газпром-экспарту» і, такім чынам, не будзе ажыццяўляць плацяжы ў рублях або ў адпаведнасці з прапанаваным «Газпром экспартам» механізмам аплаты», – заявілі ў фінскай кампаніі, дадаўшы, што справа будзе разглядацца ў арбітражы.

Фінскі аператар папярэдзіў пра «павышаную рызыку» спынення паставак расейскага газу па дзейсным кантракце. «На працягу маючага адбыцца летняга сезона Gasum будзе імкнуцца забяспечыць даступнасць прыроднага газу для сваіх фінскіх кліентаў праз газаправод Baltic connector. Аднак абмежаванні прапускной здольнасці могуць ускладніць гэтую задачу», – паведаміў аператар.

Напярэдадні фінскі міністр спраў Еўропы Цюці Тупурайнен сказаў у інтэрв'ю DW, што краіна чакае «пэўных праблем з пастаўкамі газу». «Для нас гэта не будзе вялікай праблемай. Мы ўжо амаль поўнасцю забяспечваем сябе электрычнасцю, а газ складае ўсяго 6 працэнтаў у нашым энэргетычным балансе», - сказаў Тупурайнен.

Патрабаванне Крамля плаціць за газ у рублях

Патрабаванне плаціць за газ, які пастаўляецца ў Еўропу, у рублях Крэмль выставіў праз месяц пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну. 31 сакавіка прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ, паводле якога «недружалюбныя краіны» для атрымання газу павінны адкрыць рахункі ў «Газпромбанку». Еўразвяз і дзяржавы G7 адхілілі гэтае патрабаванне.

Польшча і Баўгарыя ў красавіку адмовіліся плаціць за газ у рублях, пасля чаго «Газпром» спыніў пастаўкі ў краіны нягледзячы на дзейныя кантракты. Еўракамісар у энэргетыцы Кадры Сімсан назвала пастанову «Газпрома» чарговым «паваротным момантам у цяперашнім крызісе». «Гэта неапраўданае парушэнне дзейных кантрактаў і папярэджанне, што любая дзяржава ЕЗ можа стаць наступнай. Гэта таксама спроба раскалоць ЕЗ, на якую мы павінны адказаць узмацненнем нашага адзінства і салідарнасці», - сказаў ён. Агенцтва Bloomberg паведаміла са спасылкай на крыніцы, што 20 еўрапейскіх кампаній адкрылі рахунак у расейскім «Газпромбанку», каб плаціць за газ паводле новай схемы. Агенцтва не ўдакладніла, якія менавіта кампаніі зрабілі гэта.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках