7 траўня 2024, aўторак, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбаліст нацыянальнай каманды Беларусі: Разам мы зможам спыніць вайну і абараніць Украіну!

Футбаліст нацыянальнай каманды Беларусі: Разам мы зможам спыніць вайну і абараніць Украіну!

Калі нас тысячы ці дзясяткі тысяч, то гэта сапраўдная сіла.

Футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Золатаў падпісаў Антываенную дэкларацыю спартоўцаў і заклікаў далучыцца іншых гульцоў. Пра гэта паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

- Антываенная дэкларацыя павінна стаць агульным голасам усіх спартоўцаў, якія сапраўды супраць вайны, якія хочуць спыніць смерці, вар'яцтва і жах, якія прыйшлі ва Украіну. Я заклікаю ўсіх сяброў і калег-спартоўцаў далучыцца, - цытуе БФСС Золатава. — Калі мы робім нешта важнае ў адзіночку, гэта годнае павагі, а калі разам, калі нас тысячы ці дзясяткі тысяч, то гэта сапраўдная сіла! Разам мы зможам спыніць вайну і абараніць Украіну!

Нагадаем, што Золатаў да пачатку вайны выступаў за ФК «Колас» з Кіеўскай вобласці. Цяпер абаронца гуляе за «Бастыю» з другога дывізіёна чэмпіянату Францыі і ўжо паспеў дэбютаваць за новую каманду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках