20 траўня 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Харкавам два месяцы праляжалі целы расейскіх вайскоўцаў

10
Пад Харкавам два месяцы праляжалі целы расейскіх вайскоўцаў

Сваіх не кідаюць?

На выездзе з Харкава два месяцы праляжалі трупы шасці расейскіх акупантаў, вайсковую тэхніку якіх раней разбілі сілы УСУ. Іхнія целы так і не забралі калегі, якія знаходзілася непадалёк.

Пра гэта паведаміў начальнік Следчай управы галоўнай управы Нацыянальнай паліцыі ў Харкаўскай вобласці Сяргей Болвінаў.

«Сваіх не кідаем - фраза, якая, як і ўсё, што кажа расейскае кіраўніцтва і расейская прапаганда, мае вывернутае значэнне. На адным з выездаў з Харкава нашымі войскамі было разбіта некалькі адзінак рашысцкай тэхнікі. Яны кінулі сваіх жаўнераў, гэта не адзінкавы выпадак, гэта значыць або гэтыя жаўнеры не свае, або пляваць ім і на сваіх, і на чужых, на ўсіх, акрамя сябе», - адзначыў Болвінаў.

Паводле ягоных слоў, названая тэрыторыя знаходзілася на лініі фронту, але цяпер абаронцы УСУ вярнулі над ёй кантроль і ўбачылі, што целы расейскіх жаўнераў праляжалі там амаль два месяцы.

Болвінаў дадаў, што цяпер праваахоўнікі праводзяць неабходныя следчыя дзеянні ды фіксуюць прычыненую агрэсарам шкоду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках