11 траўня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барацьба тараканаў у слоіку будзе вельмі захапляльнай»

7
«Барацьба тараканаў у слоіку будзе вельмі захапляльнай»

Ужо нішто не можа падоўжыць час існавання рэжыму Лукашэнкі.

Новая «перамога» расейскай дыпламатыі і дыпламатыі хунты палягае ў тым, што ААН абмяркоўвае, як не дапусціць сусветнага голаду праз агрэсію супраць Украіны, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Вайна заблакавала парты для вывазу збажыны. У мэтах недапушчэння калапсу ў краінах Афрыкі, сусветная супольнасць гатова разглядаць розныя варыянты ўгодаў з Расеяй і беларускай хунтай. Напрыклад, аслабіць санкцыі на вываз калію ўзамен на бяспечны транзіт збажыны праз літоўскія парты.

Адмысловая пікантнасць сітуацыі палягае ў тым, што ўсе выдатна разумеюць, з чыёй віны склалася сітуацыя магчымага харчовага крызісу, але спрабуюць вырашыць імгненную задачу. У Менску гэтая ідэя вельмі прыйшлася да спадобы і цешыць самалюбства, што ізноў атрымаецца выкруціцца, а потым усё як-небудзь наладзіцца.

Ажывіліся і ганцы хунты ў Літве, якія расказваюць аб тым, што гэта добры шанец для інфраструктуры мінімізаваць страты на абсалютна афіцыйных падставах.

Такі кампраміс, аднак, не ўсім даспадобы. ЗША ў рамках дэблакавання партоў Украіны гатовы перадаць ёй больш магутнае ўзбраенне. Румынія і Польшча шукаюць унутраныя рэзервы для арганізацыі альтэрнатыўнага транзіту. На перспектыву разглядаецца магчымасць перабудовы чыгунак Украіны на еўрапейскі стандарт, каб канчаткова развязаць праблему з транзітам харчавання.

Зыходзячы з наяўнай у нас інфармацыі, шанцы на часовы кампраміс ніжэйшыя, чым на доўгатэрміновае развязанне ў аб'езд тэрыторыі хунты. А вось адказаць за тое, што не толькі ў рэгіёне крызіс справакавалі, а таксама на іншых кантынентах, Крамлю і сіняпальцаму яшчэ давядзецца адказваць.

Асобна заўважым, што спроба Менска зноў абвесці вакол пальца Крэмль, відавочна, будзе заўважаная ў Маскве. Але тут акурат нічога дзіўнага няма: чым бліжэй да развалу гэтыя злачынныя рэжымы, тым хутчэй яны гатовы будуць здраджваць адзін аднаму ў надзеі, што гэта падоўжыць іх існаванне.

Правільны адказ - не падоўжыць. Але барацьба тараканаў у слоіку будзе вельмі захапляльнай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках