11 траўня 2024, Субота, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёра жыхароў Віцебска «пахавалі» Лукашэнку на могілках

14
Чацвёра жыхароў Віцебска «пахавалі» Лукашэнку на могілках

Што было далей?

У судзе Віцебскага раёна закончыўся судовы працэс над палітычнымі вязнямі Ірынай Пярцовай, Арцёмам Латышавым, Кацярынай Макарэвіч і Юліяй Лабуновай. Ім прысудзілі ад 2 да 4,5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць чытачы belsat.eu.

Усе чацвёра былі затрыманыя ў верасні 2021 года, і 7 месяцаў да суда правялі ў віцебскім следчым ізалятары. Іх судзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса Беларусі: ч.2 арт.339 («Злоснае хуліганства»); ч.1 арт.342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»); арт.341 («Псаванне маёмасці ў іншых грамадскіх месцах пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства»). Сярод іншага іх абвінавачвалі ў датычнасці да ўдзелу ў псаванні банэра з выявамі супрацоўнікаў ДАІ, інсцэнаванні «пахавання Лукашэнкі» на Віцебскіх могілках «Арэхава», дэманстрацыйным спаленні дзяржаўных газэт і ў тым, што яны разбілі імправізаваны тэлеэкран з налепленым партрэтам Рыгора Азаронка.

У выніку суддзя Міхаіл Зубеня асудзіў Арцёма Латышава на 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму, Кацярыну Макарэвіч - на 3 гады і 6 месяцаў, Юлію Лабунову - на 3 гады і 6 месяцаў, Ірыну Пярцову - на два гады.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках