24 красавiка 2024, Серада, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Быкаў: Украіна сёння - самая цікавая краіна Еўропы

12
Дзмітрый Быкаў: Украіна сёння - самая цікавая краіна Еўропы

Яна ўзяла на сябе ролю лідэра славянства.

Украіна ўзяла на сябе ролю лідэра славянства, бо Расея гэтай місіі не дала рады. Такую думку ў інтэрвію заснавальніку інтэрнэт-выдання "Гардон" Дмытру Гардону выказаў расейскі пісьменнік і паэт Дзмітрый Быкаў.

"Для мяне Украіна - больш цёплы, больш паўднёвы, больш заходні, больш культурны і духоўны варыянт славянства. Лідэр, безумоўна, славянства. Гэтай місіі Масква не дала рады", - сказаў ён.

На думку Быкава, Украіна на сённяшні дзень - самая цікавая краіна Еўропы.

"Наконт свету не ведаю, але самая цікавая краіна Еўропы, безумоўна. Я памятаю, калі пасля першага Майдана ў 2004 годзе чытаў я розныя сацыяльныя сеткі. Там адзін аўтар напісаў: "Вось відаць, што нацыя вартая ўзначаліць Еўропу". Я тады даволі з’едліва адказаў : "Засталося ўпрасіць Еўропу". Цяпер, мне здаецца, Еўропа ўсё зразумела, і Украіна давяла: так, яна ўзначальвае сёння Еўропу, безумоўна", - дадаў ён.

Быкаў з 1991 года з'яўляецца сябрам Саюза пісьменнікаў Расеі. Ён выдаў дзясяткі кніг (раманаў, аповесцяў, вершаў, п'ес, біяграфій і казак), лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій.

Крытыкуе цяперашняе кіраўніцтва Расеі, быў сябрам каардынацыйнай рады апазіцыі. З Расеі з'ехаў увосень 2021 года, цяпер выкладае ў Карнэльскім універсітэце ў амэрыканскім штаце Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках