8 траўня 2024, Серада, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто «падставіў» Пуціна ў вайне з Украінай?

28
Хто «падставіў» Пуціна ў вайне з Украінай?

Некаторыя з расейскіх афіцэраў папярэджвалі Крэмль, што бліцкрыг немагчымы.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін і ягонае атачэнне вінаватыя ў тым, што расейскае войска пацярпела крах у плане бліцкрыгу падчас вайны з Украінай. Пра гэта заявіў палітычны і эканамічны экспэрт Тарас Загародні, адказваючы на пытанне чытача падчас чату на "Главреде".

«Прычына заключаецца ў тым, што расейская ўлада паверыла ў казкі, якія сама ж і складала. Галоўным «казачнікам» з'яўляецца сам Пуцін: што ён хацеў чуць, то яму і казалі. Вось ён і чуў, што Украіна - гэта недадзяржава, што ўкраінцаў» як народа не існуе, што ўкраінцы - гэта тыя ж расейцы, але сапсаваныя», ‒ сказаў ён.

Прычым нават некаторыя з расейскіх афіцэраў, кажа Загародні, папярэджвалі аб тым, што бліцкрыг супраць Украіны немагчымы. Але дыктатар Пуцін і ягонае атачэнне нічога не захацелі слухаць.

«Зрэшты, былі спробы данесці да Пуціна, што ўсё не так, як ён думае. Быў артыкул палкоўніка Хадаронка ў «Незалежнай газеце» - «Прагнозы крыважэрных палітолагаў». У гэтым артыкуле ён, з пункту гледжання вайсковага прафесіянала, усё расклаў. Ён растлумачыў, што ніякага «Кіева за два-тры дні» не будзе. Ён указаў на тое, што ў Крамля няма палітычных мэт, і не ясна, што ён збіраецца рабіць з гэтымі тэрыторыямі, а таксама папярэдзіў, што такімі дзеяннямі Расея толькі мабілізуе супраць сябе ўвесь заходні свет, і Украіне пачнуць неабмежавана пастаўляць зброю. Гэта значыць, у Расеі гучалі разумныя думкі, але яны не былі пачутыя ў Крамлі, проста таму што галоўная асоба дзяржава нічога падобнага чуць не хоча», - кажа ён.

У выніку, як тлумачыць Загародні, Пуцін і яго апрычнікі сталі ахвярамі ўласнай прапаганды.

«Так што расейская ўлада занадта паверыла ў свае казкі. Плюс - традыцыйная расейская ганарыстасць, вера ў сваё месіянства, яе традыцыйнае перакананне, што ўкраінцы - гэта не людзі, і расейцы могуць рабіць усё, што хочуць. Вось расейская ўлада і стала ахвярай уласнай прапаганды, рыторыкі і пагардлівага стаўлення да міру. Вось яна і патрапіла ў пастку. Акрамя таго, цяперашні фашызм расейцаў яшчэ раз паказвае, што фашызм не быў знішчаны ў Нямеччыне – ён сышоў у Расею», ‒ падсумаваў ён.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках