11 траўня 2024, Субота, 4:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз моцны вецер у Гарадзенскай вобласці падалі дрэвы і знікала электрычнасць

Праз моцны вецер у Гарадзенскай вобласці падалі дрэвы і знікала электрычнасць

Сёння стыхія бушуе практычна па ўсёй Беларусі.

У суботу, 21 траўня, праз моцны вецер парывамі да 18 м/с і моцных дажджоў у Гарадзенскай вобласці, МНС зафіксавала падзенні дрэў у Свіслацкім, Ваўкавыскім, Бераставіцкім, Лідскім, Мастоўскім, Гарадзенскім раёнах і горадзе Горадні.

Усяго ратавальнікам паступіла больш за дзесяць паведамленняў: 11 дрэў упала на праезныя часткі дарог, адно — у двары шматкватэрнага жылога дома ў Горадні. А ў Ваўкавыскім раёне дрэва ўпала на аўтамабіль і пашкодзіла пакрыццё.

У 37 населеных пунктах у Гарадзенскім, Шчучынскім і Воранаўскім раёнах праз непагадзь парушалася электразабеспячэнне. Яго аператыўна аднаўлялі, задзейнічаўшы аварыйныя брыгады электрасетак.

Пацярпелых людзей няма. Дрэвы, якія ўпалі, распілоўвае і прыбірае МНС.

На сёння, 22 траўня, практычна па ўсёй Беларусі праз моцны вецер аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У некаторых рэгіёнах пройдуць дажджы, у Магілёўскай вобласці чакаюцца моцныя ападкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках