4 траўня 2024, Субота, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік брытанскай разведкі спрагназаваў тэрміны сыходу Пуціна

13
Экс-кіраўнік брытанскай разведкі спрагназаваў тэрміны сыходу Пуціна
ФОТА: EPA

Лік ідзе на месяцы.

Ужо ў 2023 годзе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін будзе адхілены ад улады, заявіў былы кіраўнік знешнепалітычнай разведкі Вялікабрытаніі (MI-6) Рычард Дзірлаў.

«Думаю, у 2023 годзе яго не стане», — сказаў Дзірлаў, адзначыўшы, што Пуціну свеціць дарога ў санаторый, піша DailyMail.

Ён не выключыў, што расейскі дыктатар прызначыць пераемніка. У якасці верагоднай кандыдатуры экс-разведчык называе сакратара СБ РФ Мікалая Патрушава.

Дзірлаў адзначыў, што чакае краху рэжыму Пуціна на працягу наступных 18 месяцаў.

«Эканоміка ў бязладдзі, санкцыі сапраўды пачнуць дзейнічаць на працягу наступных трох-шасці месяцаў, будзе вельмі высокая інфляцыя, і, акрамя таго, што да вайсковай аперацыі гэта (уварванне ва Украіну) поўнае фіяска», — дадаў Дзірлаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках