4 траўня 2024, Субота, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай Пуціну не дапаможа

1
Кітай Пуціну не дапаможа

Кіраўнік Крамля знаходзіцца амаль у поўнай ізаляцыі.

Цяпер Кітай разглядае дзве асноўныя опцыі: захаванне жыццяздольнай, але аслабленай Расеі і яе раздзяленне разам са знішчэннем расейскага ядзернага патэнцыялу. Такое меркаванне выказаў калумніст «Нового времени», дырэктар вайсковых праграм Цэнтра Разумкова Мікалай Сунгуроўскі.

На цяперашняй стадыі вайны шанцы Расеі прадушыць свае ўмовы вядучым дзяржавам свету на дыпламатычным фронце нязначныя, уважае экспэрт. На яго думку, Уладзімір Пуцін зараз «знаходзіцца практычна ў поўнай ізаляцыі, і нават Кітай яму не дапаможа».

«Цяпер сам Кітай разглядае дзве асноўныя опцыі. Першая - захаванне жыццяздольнай Расеі, але ў вельмі аслабленым стане, дастатковым, зрэшты, каб раздражняць ЗША. Другая – плюнуць на ўсё гэта і пагадзіцца на раздзяленне Расеі, атрымаўшы свой вялікі куш у выглядзе Далёкага Усходу, Сібіры і Прымор'я», – уважае Сунгуроўскі.

У выпадку рэалізацыі другой опцыі будзе знішчаны ўвесь ядравы патэнцыял Расеі, а Кітай на роўных з ЗША пачне перагаворы аб скарачэнні ядравых узбраенняў. Ці пагодзяцца на гэта самі Штаты, пакуль пытанне спрэчнае, прагназуе аўтар.

«Я не думаю, што ЗША гатовы да гэтага. Але Кітай гэтага напэўна хацеў бы. Гэта значыць, і з боку Кітая Расея не атрымае падтрымкі. Тым больш, паводле апошніх звестак, Кітай ужо на 98% абмежаваў пастаўкі туды тэхналагічнай прадукцыі. Гэта значыць для Расеі гэта ўсё, гэта ўжо дно», - рэзюмаваў прадстаўнік Цэнтра Разумкова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках