4 траўня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн: Расея павінна заплаціць доўгатэрміновую цану за сваё варварства ва Украіне

3
Байдэн: Расея павінна заплаціць доўгатэрміновую цану за сваё варварства ва Украіне
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Сусветная супольнасць павінна паказальна пакараць РФ, каб ніхто больш не наважыўся на агрэсію.

Расейская Федэрацыя павінна ў доўгатэрміновай перспектыве расплачвацца за вайну ва Украіне. Маскву пакараюць паказальна за гэтае варварства, каб Кітай нават не думаў аб уварванні ў Тайвань, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас выступу ў Токіа, піша «Униан» са спасылкай на Euronews.

Амерыканскі лідар адзначыў, што Расея павінна заплаціць «доўгатэрміновую цану» за «варварства ва Украіне». Размова ідзе пра санкцыі супраць РФ, якія ўжо ўвялі ЗША і хаўруснікі.

«Справа не толькі ва Украіне», - дадаў таксама Байдэн.

Ён падкрэсліў, што скасаванне санкцый супраць РФ можа паслаць Кітаю сігнал аб «кошце спробы захопу Тайваня сілай».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках