4 траўня 2024, Субота, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паказалі «страшны сон акупантаў»

10
УСУ паказалі «страшны сон акупантаў»

Фотафакт.

Абаронцы Украіны паказалі, як выглядае «страшны сон акупантаў». Размова ідзе пра так званыя «Бандэрамабілі» – браняваныя аўтамабілі, абсталяваныя гранатамётамі.

Фота з тэхнікай паказалі на старонцы Аператыўнага камандавання «Захад» у «Фэйсбуку».

Браняваныя аўтамабілі, якія дапамагаюць УСУ знішчаць акупантаў, пачалі называць «Бандэрамабілямі» на росТВ. Прапагандысты заяўлялі, што ва ўкраінцаў ёсць магутная тэхніка, якая нібыта можа страляць ледзь не лазерамі. Напраўду «Бандэрамабілі» абсталяваныя амерыканскімі аўтаматычнымі гранатамётамі Mark 19.

«Знакамітыя «Бандэрамабілі», якіх так баяцца акупанты, абсталяваныя амерыканскімі аўтаматычнымі гранатамётамі Mark 19, ужо працуюць ва Узброеных Сілах Украіны. Гэта страшны сон акупанта. Разам пераможам!», - паведамілі ў АК «Захад».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках