4 траўня 2024, Субота, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: У Дзясне на Чарнігаўшчыне пад абломкамі знойдзеныя 87 целаў

3
Зяленскі: У Дзясне на Чарнігаўшчыне пад абломкамі знойдзеныя 87 целаў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Удар нанесла расейская авіяцыя.

У выніку авіяўдару па ўкраінскім пасёлку Дзясне ў Чарнігаўскай вобласці, нанесенага акупантамі 17 траўня, загінулі 87 чалавек.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас Сусветнага эканамічнага форума, піша unian.net.

У час выступу прэзідэнту задалі шэраг пытанняў. Аб Дзясне прэзідэнт успомніў у адказе на пытанне, якой ён бачыць будучыню Украіны.

«Сёння мы скончылі працы на Дзясне. На жаль, статыстыка такая: сёння на Дзясне пад абломкамі 87 ахвяр. 87 трупаў, ахвяр, забітых - без гэтых людзей ужо будзе будучыня Украіны», - заявіў ён.

Зяленскі адзначыў, што як прэзідэнт краіны, якая ваюе, ён думае аб сучаснасці Украіны і аб тым, колькі людзей гіне штодня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках