4 траўня 2024, Субота, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увайшла ў тройку краін свету, якія найбольш паляць

29
Беларусь увайшла ў тройку краін свету, якія найбольш паляць

У суседніх краінах паляць нашмат менш.

Навукоўцы з Ілінойскага ўніверсітэта ў Чыкага супольна з арганізацыяй у сферы грамадскай аховы здароўя Vital Strategies апублікавалі вынікі даследавання «Tobacco Atlas», у якім гаворыцца, у якіх краінах больш за ўсё курцоў. Беларусь патрапіла ў тройку лідараў, піша The Village Беларусь.

У Беларусі аб'ём спажывання тытуню - 2431 цыгарэта на чалавека за год, вышэй - толькі ў Паўночнай Македоніі (2514 цыгарэт) і Баўгарыі (2495 цыгарэт). У суседніх з Беларуссю краінах паляць нашмат менш: ва Украіне на аднаго чалавека прыпадае 1577 цыгарэт на год, у Польшчы - 1426, у Літве - 1271, у Латвіі - 989, у Расеі - 1946.

Паводле інфармацыі арганізацыі, штогод у свеце выкурваецца бязмала 5 трыльёнаў цыгарэт.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках