4 траўня 2024, Субота, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ў Беларусь немагчыма завезці электрамабіль без выплаты мыты?

9
Чаму ў Беларусь немагчыма завезці электрамабіль без выплаты мыты?

Паводле закону можна, а фактычна - не.

Рада Еўразійскай эканамічнай камісіі яшчэ ў сакавіку апублікавала пастанову абнуліць мыту на ўвоз электрамабіляў да 2024 года. Праз дзесяць дзён норма мела ўвайсці ў дзеянне, але прывезці электрамабіль, не заплаціўшы пошліну, немагчыма дагэтуль. «Наша Ніва» расказвае, у чым прычына.

Мыты абнуляюць не першы раз

Папярэдні раз Рада ЕЭК абнуляла мыты на электрамабілі з 4 траўня 2020 года да 31 снежня 2021 года. На працягу гэтага перыяду ў ахвочых не ўзнікала ніякіх перашкод, каб скарыстацца такой магчымасцю.

З надыходам 2022 года мыта вярнулася. З 1 студзеня пры ўвозе электрамабіляў у краіну трэба аплачваць 15% мыты.

Аднак у сярэдзіне красавіка ў СМІ (у тым ліку дзяржаўных) пачала з'яўляцца інфармацыя аб тым, што неўзабаве беларусы зноў змогуць прывозіць электрамабілі з трэціх краін без выплаты мыты.

Пастанова Рады ЕЭК нумар 39, прынятая 17 сакавіка, прадугледжвала скасаванне мыты на ўвоз электрамабіляў. Аднак адрозна ад папярэдняга дакумента ён мае некалькі раней невядомых выняткаў і патрабаванняў.

Усім можна, а расейцам - не

Дакумент прадугледжвае, што ад выплаты мыты вызваляць толькі грамадзян Беларусі, Арменіі, Казахстана і Кіргізіі. Гэта значыць расейцы пад змены не падпадаюць. Акрамя гэтага, не дапускаецца перадача правоў валодання, карыстання і распараджэння электрамабілямі асобам, якія маюць грамадзянства і/або стала жывуць у Расеі. Абмежаванні дзейнічаюць да моманту выплаты мыт, але не больш за тры гады ад даты рэгістрацыі пасажырскай дэкларацыі.

Яшчэ адным важным момантам, якога не было раней, з'яўляецца патрабаванне перадаць у мытны орган адпаведнай дзяржавы-чальца ЕЭК дакумент, выдадзены ўпаўнаважаным органам названай дзяржавы, які змяшчае звесткі аб асобе, якая ажыццяўляе ўвоз такіх тавараў, колькасці ўвозных тавараў ды іх вартасці. Поўны тэкст дакумента можна пачытаць тут.

Орган дагэтуль не вызначаны

Менавіта праз патрабаванне падаць гэты дакумент беларусы не маюць магчымасці выплачваць 0% мыты замест 15%. Рэч у тым, што ў Беларусі дагэтуль не вызначылі той самы ўпаўнаважаны орган, які будзе выдаваць неабходны дакумент.

Як паведамілі ў мытні, пакуль невядома, што гэта будзе за орган, які будзе выдаваць дакумент, аб якім гаворыцца ў пастанове Рады ЕЭК №39. Такім чынам, дзеля немагчымасці атрымаць дакумент, патрэбны для мытнай рэгістрацыі паводле таксы 0%, усе электрамабілі пакуль рэгіструюцца з мытай 15 % ад мытнай вартасці. Пры рэгістрацыі паводле 140-га ўказу - 7,5%.

Адзначым, што на афіцыйным сайце мытні інфармацыі аб мытнай рэгістрацыі электрамабіляў паводле таксы 0% няма. Усе звесткі тычацца 15% стаўкі, якая цяпер фактычна і ўжываецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках