4 траўня 2024, Субота, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтым тыдні з Зямлёй зблізіцца самы буйны ў 2022 годзе астэроід

8
На гэтым тыдні з Зямлёй зблізіцца самы буйны ў 2022 годзе астэроід

Нябеснае цела праляціць на бяспечнай адлегласці ад планеты.

27 траўня з Зямлёй зблізіцца астэроід 7335 (1989 JA), памеры якога ў чатыры разы перавышаюць памеры Empire state building у Нью Ёрку. Як паведамляе Live science, нябеснае цела праляціць на адлегласці чатырох мільёнаў кіламэтраў ад планеты, што ў 10 разоў далей, чым Месяц, але NASA аднесла яго да класа патэнцыйна небяспечных.

Дыяметр астэроіда складае 1,8 кіламэтра. "Патэнцыйна небяспечным" яго пазначылі дзеля гіганцкага памеру і блізкасці да Зямлі падчас пралёту. Такая класіфікацыя азначае, што ён можа прычыніць значную шкоду, калі ўсё-ткі рэзнецца ў планету.

Паводле звестак NASA, 7335 (1989 JA) - самы буйны астэроід з тых, якія зблізяцца з Зямлёй сёлета. Разлікі навукоўцаў паказваюць, што ён падарожнічае на хуткасці 76 тысяч кіламэтраў за гадзіну або ў 20 разоў хутчэй, чым куля. Чакаецца, што наступнае збліжэнне з Зямлёй ён зробіць 23 чэрвеня 2055 года, тады ён праляціць міма планеты на адлегласці, якая ў 70 разоў перасягае дыстанцыю да Месяца.

7335 (1989 JA) - адзін з 29 тысяч калязямных аб'ектаў, якія штогод асочвае NASA. Да калязямных аб'ектаў належаць тыя, якія пралятаюць у межах 48 тысяч кіламэтраў ад планеты. Такія аб'екты вельмі маленькія, 7335 (1989 JA) большы, чым 99% з іх.

Астэроід належыць да групы Апалона - гэта сямейства "касмічных камянёў", якія круцяцца вакол Сонца, перыядычна перасякаючы арбіту Зямлі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках