4 траўня 2024, Субота, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна РФ супраць Украіны: галоўнае

1
Вайна РФ супраць Украіны: галоўнае

89-ы дзень украінскі народ супрацьстаіць расейскаму ўварванню.

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ аб расейскім ўварванні на вечар 23.05.2022.

"Працягваецца 89-ы дзень гераічнага супрацьстаяння Украінскага народа расейскаму вайсковаму ўварванню.

На Валынскім і Палескім кірунках пэўныя падраздзяленні ўзброеных сіл Беларусі выконваюць задачы заслоны ўкраінска-беларускай мяжы. Пагроза нанясення ракетна-бомбавых удараў з тэрыторыі Беларусі застаецца.

На Северскім кірунку вораг працягвае дзеянні для ўзмацнення адцінка ўкраінска-расейскай мяжы ў Бранскай і Курскай абласцях. Расейскія акупанты не спыняюць абстрэлы пазіцый Сіл абароны, разгорнутых блізу дзяржаўнай мяжы Украіны ў Сумскай і Чарнігаўскай абласцях.

На Слабажанскім кірунку захопнікі спрабуюць утрымаць межы. Абстрэльваюць украінскія войскі з мэтай недапушчэння далейшага прасоўвання ў бок дзяржаўнай мяжы. Спрабуюць палепшыць тактычнае становішча сваіх падраздзяленняў. Пры падтрымцы артылерыі вораг аднавіў штурмавыя дзеянні ў раёне населенага пункта Цярнова, поспеху не меў.

У Славянскім кірунку асноўныя намаганні праціўнік засяродзіў на ўтрыманні занятых пазіцый, вядзенні выведкі і стварэнні варункаў для аднаўлення наступу. Нанёс авіяцыйны ўдар ля паселішча Багародзічнага і абстрэльваў з артылерыі паселішчы Гусараўку, Чэпель, Даліну і Святагорск. Супраціўнік ужыў рэактыўныя сістэмы залпавага агню і цяжкія агнямётныя сістэмы ля паселішча Студзянка.

На Данецкам кірунку варожыя падраздзяленні не пакідалі спроб прарваць абарону нашых войскаў з мэтай іх ачаплення і выхаду на адміністрацыйныя межы Луганскай вобласці. Асноўныя намаганні засяроджваюцца на Бахмуцкім кірунку. На Ліманскім кірунку вядзенне актыўных баявых дзеянняў не адзначана. Вораг учыніў артылерыйскія абстрэлы падраздзяленняў Сіл абароны і цывільных аб'ектаў у Лімане.

Агульныя баявыя страты РФ з пачатку вайны - блізу 29,2 тысячы чалавек, 204 самалёты, 170 гелікаптэраў, 1293 танкі і 3166 браняваных машын

На Севераданецкім кірунку пры падтрымцы артылерыі вораг вёў штурмавыя дзеянні, поспеху не меў, панёс страты і адступіў. На Бахмуцкім кірунку вораг спрабаваў весці наступ, поспеху не меў. У кірунку Луганска правёў выведку боем, поспеху не меў, адышоў.

На Паўднёвабужскім кірунку акупанты працягваюць абстрэлы пазіцый нашых войскаў з мэтай скоўвання іх дзеянняў. Працягваецца інжынернае абсталяванне абаронных рубяжоў каля паселішча Пасада-Пакроўскага.

Працягваюцца захады адміністрацыйна-паліцыйнага рэжыму на часова захопленых тэрыторыях Украіны. Так, паводле наяўнай інфармацыі, на часова занятых тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей акупанты стварылі 19 так званых "камендатур".

У Чарнаморскай і Азоўскай аперацыйных зонах карабельныя групоўкі ворага працягваюць выкананне задачы ізаляцыі абшараў вядзення баявых дзеянняў і нанясенні ракетных удараў па аб'ектах інфраструктуры на тэрыторыі Украіны. Паводле наяўнай інфармацыі з мэтай нарошчвання сістэмы супрацьпаветранай абароны на тэрыторыі паўночна-заходняй часткі часова акупаванай Аўтаномнай Рэспублікі Крым вораг разгортвае два дадатковыя зенітныя ракетныя дывізіёны С-400.

Маральна-псіхалагічны стан асабовага складу акупантаў застаецца нізкім, адзначаецца сістэмнае ўжыванне алкагольных напояў і дэзерцірства. Асабовы склад падраздзяленняў ворага скардзіцца на неэфектыўнасць нападаў на пазіцыі сіл абароны Украіны.

Разам пераможам! Слава Украіне!", - гаворыцца ў інфармацыі штаба УСУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках