4 траўня 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі Нямеччыны пачынаюць абмен грыўняў на еўры

5
Банкі Нямеччыны пачынаюць абмен грыўняў на еўры

На вока ўкраінскім уцекачам.

Уцекачы ад вайны ва Украіне з 24 траўня змогуць абменьваць у банках Нямеччыны грыўні на еўры. Адпаведная дамоўленасць дасягнутая паміж міністэрствам фінансаў Нямеччыны, Нямецкім федэральным банкам (Бундэсбанкам), Аб'яднаннем нямецкіх крэдытных інстытутаў Deutsche Kreditwirtschaft–DK і Нацыянальным банкам Украіны, паведамляецца ў прэсавым рэлізе нямецкага Міністэрства фінансаў, апублікаваным у панядзелак 23 траўня, паведамляе DW.

Міністэрства фінансаў Нямеччыны, Бундэсбанк і Нацбанк Украіны падпісалі дамоўленасць аб абмене 1,5 млрд грыўняў на еўры. Гэты дакумент з'яўляецца важнай умовай для правядзення абмену, рамкі якога ўзгодненыя з DK. Deutsche Kreditwirtschaft мерыцца падтрымаць уцекачоў і разам з банкамі ды ашчаднымі касамі рэалізаваць праграму абмену, зазначаецца ў прэсавым рэлізе.

Абмен да 10 тысяч грыўняў

Уцекачы з Украіны з 24 траўня змогуць абменьваць у банках-удзельніках да 10 тысяч грыўняў. Дапускаецца абмен гэтай сумы як цалкам, так і часткамі. Прымаюцца банкноты вартасцю 100, 200, 500 і 1000 грыўняў дзейных сэрый Нацыянальнага банка Украіны. Камісію за абмен на еўра спаганяць не будуць. Абмен здзяйсняецца на падставе курса, апублікаванага на сайце Бундэсбанка.

Абмен грыўняў на еўры будзе фіксавацца ў інтэрнэт-праграме Еўрапейскага Цэнтральнага банка (ЕЦБ), каб унікнуць перавышэння устаноўленай граніцы абмену 10 тысяч грыўняў. Пры гэтым будуць спраўджвацца і захоўвацца асабовыя звесткі кожнага паўналетняга уцекача з Украіны, які пажадае абмяняць грошы. Для сведчання асобы будзе дастаткова дакументаў, якія неабходныя ўцекачам з зоны ваенных дзеянняў у Украіне для адкрыцця базавага рахунку ў Нямеччыне.

Праграма абмену грыўняў на еўры запланаваная першапачаткова тэрмінам на тры месяцы. Фінансавыя страты, якія могуць адбыцца ў рамках абмену, будуць кампенсавацца за кошт федэральнага бюджэту.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках