4 траўня 2024, Субота, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, пра якую дапамогу Украіне дамовіліся на «Рамштайне-2»

8
Стала вядома, пра якую дапамогу Украіне дамовіліся на «Рамштайне-2»

Ад «Гарпуноў» да артылерыі.

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін раскрыў дамоўленасці аб пастаўцы зброі Украіне ад міжнароднай групы падтрымкі ў вайне супраць РФ.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на выніковы брыфінг у Пентагоне.

Осцін анансаваў перадачу Даніяй супрацькарабельных ракет «Гарпун» і пускавых ўстановак для абароны ўкраінскага ўзбярэжжа. У сваю чаргу Чэхія атрымала падзяку за дапамогу ўдарнымі гелікаптэрамі, танкамі і ракетнымі сістэмамі.

"Некалькі краін абвясцілі аб новых ахвяраваннях крытычна патрэбных артылерыйскіх сістэм і боепрыпасаў, сярод іх Італія, Грэцыя, Нарвэгія і Польшча. Усяго за 4 тыдні пасля сустрэчы кантактнай групы ў Рамштайне дынаміка дапамогі і паставак была выдатнай. І пасля сённяшняга абмеркавання я рады нашым намаганням для прасоўвання наперад", - заявіў Осцін.

Паводле ягоных слоў, усе хаўруснікі Украіны дакладна разумеюць сапраўдныя намеры Расеі. Масква паспрабавала кінуць выклік сусветнаму парадку і свабоднаму свету, але Захад будзе далей супрацьстаяць ёй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках