4 траўня 2024, Субота, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае гелікаптэры, танкі і ракетныя сістэмы ад Чэхіі

2
Украіна атрымае гелікаптэры, танкі і ракетныя сістэмы ад Чэхіі

А таксама артылерыю і боепрыпасы ад іншых партнёраў.

Чэхія дасць Украіне вайсковыя гелікаптэры, танкі і ракетныя сістэмы, а шэраг іншых краін выдасць артылерыю і боепрыпасы, каб дапамагчы супрацьстаяць расейскаму ўварванню. Пра гэта расказаў міністр абароны ЗША Лойд Осцін пасля другой сустрэчы больш за 40 дзяржаў у фармаце "Рамштайн", піша "Европейская правда".

"Хачу падзякаваць Чэхіі за яе ўнёсак, уключаючы ўдарныя верталёты, танкі і ракетныя сістэмы", — зазначыў Осцін.

Ён дадаў, што некалькі дзяржаў абвясцілі аб накіраванні ўкраінскім войскам крытычна неабходных артылерыйскіх сістэм і боепрыпасаў. Размова ідзе аб Італіі, Грэцыі, Нарвэгіі і Польшчы.

"Таксама хачу адзначыць вядучую ролю Вялікабрытаніі, якая дапамагае каардынаваць вайсковую дапамогу, і вялікую колькасць брытанскай вайсковай падтрымкі, якая працягвае паступаць ва Украіну", — заявіў кіраўнік Пентагона.

Акрамя таго, Лойд Осцін паведаміў, што Данія перадасць Украіне супрацькарабельныя ракеты Harpoon і пускавыя ўстаноўкі для іх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках