Апублікаваны новы запіс з яшчэ непатопленага крэйсера «Масква» каля выспы Змяінай
11- 24.05.2022, 12:01
- 9,386
Неўзабаве пасля гэтага расейскі карабель будзе адпраўлены «на тры літары».
У сеціве з'явіўся запіс з борта крэйсера «Масква» ў першыя дні вайны, калі акупанты прапаноўвалі памежнікам з вострава Змяіны скласці зброю, паведамляе УНІАН.
Расейцы раяць здацца, атрымаць кватэры, добры заробак і пенсію. Вайну рашысты называюць «братазабойчай», а таксама прапануюць служыць у шэрагах УС РФ і жыць у «адзінай вялікай краіне».
«У вас ёсць усе шанцы на нармальнае сумленнае жыццё, а не ва ўдзеле ў чарговай «братазабойчай» вайне ў інтарэсах заакіянскіх «гаспадароў». Калі вы адмовіцеся ад удзелу ў "братазабойчай" вайне і абераце правільны бок, то ў вас будзе магчымасць годна абладзіць сваё цывільнае жыццё, або працягнуць службу ў УС Расеі з будучым кар'ерным ростам, стабільным заробкам, вырашыць жыллёвыя праблемы... і жыць у «вялікай адзінай краіне».
Украінскіх абаронцаў заклікаюць прыняць «правільную пастанову» і захаваць сабе жыццё: вывесіць белы сцяг, разрадзіць зброю і спыніць сувязь са сваім камандаваннем.
Фраза памежнікаў «Расейскі карабель, пайшоў на...» стала сімвалам украінскага супраціву ў першыя дні поўнамаштабнага ўварвання Расеі.
Флагман Чарнаморскага флота «Масква» быў знішчаны двума ўкраінскімі супрацькарабельнымі ракетамі «Нептун» 13 красавіка.
Са звесстак СМІ, у той час на судне знаходзіліся сотні маракоў, у тым ліку тэрміновай службы.
Маці аднаго з загінулых чальцоў экіпажа расказала, што расейцы тады накіроўваліся на высадку дэсанта ў Адэсе.
Расея хавае сапраўдныя страты ў выніку патаплення крэйсера; расейскае камандаванне таксама зняпраўджвае, што судна было знішчанае Украінай.