8 траўня 2024, Серада, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз замарозіў рэзервы Цэнтрабанка РФ на $24 мільярды

1
Еўразвяз замарозіў рэзервы Цэнтрабанка РФ на $24 мільярды

Таксама краіны ЕЗ замарозілі арыштавалі яхты і вілы звязаных з Крамлём алігархаў і чыноўнікаў.

Краіны ЕЗ замарозілі актывы расейскага цэнтрабанка ўсяго на $24 млрд. Гэта нікчэмна мала ў параўнанні з $100 млрд, якія замарозілі ЗША.

Дзяржавы Еўрапейскага звязу паведамілі пра замарожванне актываў Цэнтральнага банка Расеі на суму амаль $24,5 млрд.

Пра гэта піша Reuters са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка ЕЗ, які ўпершыню агучыў гэтую лічбу.

Раней чакалася, што сума замарожаных Еўропай рэзерваў расейскага ЦБ будзе нашмат большай, адзначае агенцтва.

Расея публічна заяўляла, што праз санкцыі замарожанымі аказаліся актывы ЦБ РФ на $300 млрд усяму свету. З гэтых замарожаных актываў толькі менш за адну дзясятую знаходзіцца ў ЕЗ.

Таксама краіны Еўразвязу замарозілі фізічныя актывы на суму амаль $10 млрд еўраў, такія як яхты і вілы звязаных з Крамлём алігархаў і чыноўнікаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках