7 траўня 2024, aўторак, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Советская Белоруссия»: Лукашэнку збіраліся ліквідаваць з дапамогай ракеты

71
«Советская Белоруссия»: Лукашэнку збіраліся ліквідаваць з дапамогай ракеты

Прапагандысты спасылаюцца на словы святара аб ліквідацыі ўзурпатара.

У гарадзенскай турме працягваецца суд паводле справы «групы Аўтуховіча». Прапагандысцкае выданне «Советская Белоруссия» піша, што ў судовым пасяджэнні адбыўся допыт Сяргея Разановіча. Падсудны быў раней святаром, пробашчам царквы ў аграгарадку Сцяпанкі Жабінкаўскага раёна. У залі зачыталі сведчанні Разановіча пра нібыта «падрыхтоўку акта ліквідацыі Лукашэнкі».

Сяргей Разановіч, ягоная жонка Любоў і сын Павал былі затрыманыя ў Берасці.

Пракуроры хадайнічалі аб абвяшчэнні сведчанняў абвінавачанага, сабраных да пачатку судовага разбору. Суд задаволіў хадайніцтва.

Такім чынам былі зачытаныя і паказанні Разановіча аб «падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта для ліквідацыі» Лукашэнкі. Нібыта пра такія планы Аўтуховіч асабіста расказваў Разановічу.

«З мэтай зрынання дзейнай улады трэба здзейсніць падрыў борта самалёта №1 падчас узлёту або пасадкі. Для гэтай мэты трэба выкарыстоўваць ракету, як я зразумеў, ручны гранатамёт. Ён растлумачыў, што для гэтага патрэбны спецыяльна навучаны чалавек, які ўмее карыстацца такой зброяй. Таксама Аўтуховіч расказаў, што ракета каштуе дорага, але нейкі прадстаўнік з Амерыкі паабяцаў фінансавую дапамогу…», - такія паказанні агучылі ў судзе.

Пасля зачытвання гэтых паказанняў Разановіч адмовіўся ад дачы сведчанняў на судовым пасяджанні.

«Не хачу адказваць на далейшыя пытанні», – згодна з дзяржаўным выданнем вымавіў абвінавачаны пасля пачутага.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках