19 траўня 2024, Нядзеля, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кулеба анансаваў новую партыю цяжкага ўзбраення з ЗША

5
Кулеба анансаваў новую партыю цяжкага ўзбраення з ЗША

Кіраўнік МЗС Украіны правёў тэлефонную размову з дзяржаўным сакратаром ЗША.

Украіна неўзабаве атрымае яшчэ больш магутнай зброі ад Злучаных Штатаў.

Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба ў Twitter.

Кіраўнік МЗС зрабіў справаздачу аб тэлефоннай размове з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам. Кулеба запэўніў, што шануе асабовы ўклад амэрыканскага службоўца ў справу сталай падтрымкі Украіны.

«Цяжкае ўзбраенне ў топе нашага парадку дня, і яшчэ больш яго рухаецца па дарозе да нас. Украіна і Злучаныя Штаты супольна працуюць над аднаўленнем нашага харчовага экспарту, нягледзячы на безразважную блакаду Расеі», - напісаў міністр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках