1 лiпеня 2022, Пятніца, 7:04
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі спецназ знайшоў і знішчыў схаваную ў ангары тэхніку акупантаў

3
Украінскі спецназ знайшоў і знішчыў схаваную ў ангары тэхніку акупантаў

Магутны ўдар патрапіў на відэа.

Байцы Сіл спецыяльных аперацый Азоў і артылерыі Узброеных сіл Украіны магутна ўдарылі па фермерскім ангары, у якім расейскія захопнікі схавалі сваю тэхніку.

Відэа з'явілася ў Telegram ССА Азоў.

Воіны ССА дзейнічалі сумесна з артылерыстамі УСУ ў Запарожскай вобласці. Першыя зафіксавалі цэль з паветра і перадалі каардынаты для атакі калегам з артылерыі.

У выніку паспяховай атакі ўдалося распляжыць ангар разам з тэхнікай і асабовым складам РФ. Страты ўдакладняюцца.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».