5 лiпеня 2022, aўторак, 19:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Звар'яцеў і нікому не давярае: расейскі перабежчык распавёў пра дзіўныя паводзіны Пуціна

15
Звар'яцеў і нікому не давярае: расейскі перабежчык распавёў пра дзіўныя паводзіны Пуціна

У кіраўніка РФ усё часцей здараюцца раптоўныя прыступы лютасці.

У апошні час у прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна здараюцца раптоўныя прыступы лютасці, праз чаго ён перастаў давяраць людзям з найбліжэйшага атачэння.

Пра гэта ў каментары выданню Mirror распавёў перабежчык з ФСБ Барыс Карпічкоў.

Змены ў паводзінах Уладзіміра Пуціна могуць быць звязаныя з цяжкім невылечным захворваннем, на фоне якога ў прэзідэнта РФ імкліва пагаршаецца зрок. Больш за тое, расейскага прэзідэнта ўвесь час суправаджае брыгада лекараў.

Перабежчык з ФСБ сцвярджае, што кіраўніку Крамля даводзіцца жмурыцца, чытаючы тэкст падчас пасяджэнняў ці звароту да народа. Больш за тое, заўважныя кардынальныя змены ў псіхалагічным стане Пуціна, які без прычыны можа зрывацца на сваіх падначаленых.

«Раней ён быў спакойны з падначаленымі, але зараз у яго здараюцца ўспышкі некантралюемай лютасці. Ён зусім звар'яцеў і амаль нікому не давярае», - працягнуў былы агент ФСБ.

Суразмоўца, які зараз хаваецца ў Вялікай Брытаніі, таксама распавёў, што Уладзімір Пуцін не хоча насіць акуляры, нягледзячы на імклівае пагаршэнне зроку. Са слоў экс-разведчыка, такі аксэсуар можа расцэньвацца грамадствам як прыкмета слабасці прэзідэнта РФ.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».