13 траўня 2024, панядзелак, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі атрымалася на тры тыдні адтэрмінаваць дэфолт

9
Расеі атрымалася на тры тыдні адтэрмінаваць дэфолт

Даляравыя плацяжы па двух выпусках расейскіх еўрааблігацый пачалі паступаць інвестарам.

Даляравыя плацяжы па двух выпусках расейскіх еўрааблігацый на $650 млн пачалі паступаць інвестарам, што азначае, што Расея пазбегла дэфолту за 11 гадзін да ўсталяванага крайняга тэрміну 4 траўня. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Тры інвестары пацвердзілі сёння, што іх банкі атрымалі плацяжы ў далярах. Таксама буйныя міжнародныя клірынгавыя палаты атрымалі і апрацавалі плацяжы па еўрааблігацыях РФ з тэрмінам выплаты ў 2022 і 2042 гадах, удакладняе Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Каб расплаціцца па аблігацыях, Расея задзейнічала свае даляравыя рэзервы, т.б. яшчэ ў пачатку красавіка амерыканскі Мінфін заблакаваў расейскія плацяжы з рахункаў у ЗША.

Дата магчымага дэфолту Расеі пераносіцца на 25 траўня, калі заканчваецца тэрмін дзеяння выключэння з абмежаванняў ЗША, якія дазваляюць выплачваць працэнты і звязаныя з імі выплаты трымальнікам расейскіх аблігацый. Казначэйства ЗША яшчэ не наважыла, ці варта працягваць дзейнае выключэнне.

ЗША, Еўрапейскі Звяз і іншыя краіны спрабуюць адрэзаць Расею ад яе грошай за мяжой і зменшыць рэсурсы Крамля, якія ён можа выдаткаваць на вайну.

ЗША пакуль не вызначыліся, ці варта Расеі і надалей дазваляць праводзіць абавязковыя плацяжы па дзяржпаперах і вымываць даляравыя рэзервы. Або праз поўнае блакіраванне плацяжоў «арганізаваць» дэфолт, які застанецца ганебным кляймом краіны на многія дзесяцігоддзі.

«Той факт, што Расея спрабуе правесці плацяжы ў далярах ЗША, паказвае, што яны сапраўды хочуць пазбегнуць дэфолту», – цытуе агенцтва Саймана Уэвера, кіраўніка Morgan Stanley стратэгіі суверэннага крэдытавання краін, якія развіваюцца.

Наступныя плацяжы расейскіх аблігацый з тэрмінам выплаты ў 2026 і 2036 гадах павінны быць праведзены да 27 траўня.

У адрозненне ад аблігацый, па якіх былі зроблены выплаты сёння, дагаворныя ўмовы аблігацый 2026 і 2036 гадоў патэнцыйна даюць Расеі іншыя варыянты аплаты.

Аплата аблігацый 2036 года, намінаваныя ў еўра, уключае выкарыстанне рублёў у якасці крайняй меры.

Аблігацыі 2026 года, намінаваныя ў далярах, таксама дапускаюць аплату ў еўра, швейцарскіх франках або фунтах стэрлінгаў, а таксама выплату працэнтаў у далярах на рахункі за межамі Нью-Ёрка, напрыклад, у Швейцарыі, Вялікабрытаніі ці Еўразвязе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках