19 траўня 2024, Нядзеля, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 90% гаўбіц, якія паабяцалі ўлады ЗША, ужо перадалі ва УСУ

15
Больш за 90% гаўбіц, якія паабяцалі ўлады ЗША, ужо перадалі ва УСУ

Пра гэта паведамілі ў Пентагоне.

Сама меней 81 з 90 гаўбіц, якія ўлады ЗША наважылі перадаць на ўзбраенне Украіне, ужо знаходзяцца ў распараджэнні Узброеных сіл Украіны.

Пра гэта неназваны высокапастаўлены чыноўнік Пентагона сказаў у каментары журналістам CNN.

«Я магу вам сказаць, што больш за 90% з тых 90 гаўбіц, якія былі абяцаны Украіне ў рамках двух нядаўніх прэзідэнцкіх распараджэнняў, ужо ў руках украінцаў».

Амаль 90 тысяч са 144 тысяч боепрыпасаў да іх ужо перадалі ва УСУ.

Ён запэўніў журналістаў, што Пентагон не адсочвае перамяшчэнне кожнай асобнай адзінкі зброі, якая перадаецца ва Украіну. Таму яны не могуць дакладна сказаць, дзе зараз знаходзяцца гэтыя гаўбіцы і боепрыпасы да іх.

Амерыканскі чыноўнік дадаў, што нядаўнія ракетныя ўдары расейцаў па чыгуначнай інфраструктуры Украіны не нанеслі шкоду існым складам заходняга ўзбраення.

Гаворка ідзе пра брытанскія палявыя гаўбіцы М777, сумяшчальныя з большасцю артылерыйскага ўзбраення ў войсках краін-сябраў NATO.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках