19 траўня 2024, Нядзеля, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаева прыбяруць з канстытуцыі Казахстана

14
Назарбаева прыбяруць з канстытуцыі Казахстана
Нурсултан Назарбаев

НУРСУЛТАН НАЗАРБАЕЎ Згадку гістарычнай ролі Елбасы назвалі, як «не мае ніякай прававой нагрузкі».

Казахская Канстытуцыйная рада, якая прапрацоўвае праект змен у Асноўны закон, наважыла выключыць з канстытуцыі ўсе згадванні першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Пра гэта паведамляе Informburo.kz.

Згадкі пра Назарбаеве прыбяруць з казахскай канстытуцыі. Рабочая група ў напрацоўцы канстытуцыйных змен наважыла пазбавіцца ад асобных норм, якія датычацца першага прэзідэнта.

Між іншым, размова ідзе пра нормы аб праве Назарбаева выбірацца больш як два разы запар і замацавання яго асаблівага статусу і паўнамоцтваў канстытуцыяй і асобнымі законамі. У сваю чаргу згадку гістарычнай ролі першага прэзідэнта назвалі як «не мае ніякай прававой нагрузкі».

«Сам гістарычны факт, што Нурсултан Назарбаеў з'яўляўся першым прэзідэнтам незалежнага Казахстана не патрабуе асаблівага юрыдычнага замацавання», - заявіў юрыст Марат Башымаў.

Казахскае заканадаўства раней замацавала неабходнасць узгаднення з Назарбаевым асноў дзяржаўнай палітыкі. Акрамя таго, ён атрымаў права пажыццёва звяртацца да народа і афіцыйных асоб у розных пытаннях, а таксама выступаць перад парламентам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках