9 траўня 2024, Чацвер, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ў 54 раёнах Беларусі

2
Абмежаванні і забароны на наведванне лясоў уведзены ў 54 раёнах Беларусі

У якіх менавіта?

У Беларусі забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 54 раёнах, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Між іншым, забаронена наведваць лясы ў Калінкавіцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Гомельскім, Лоеўскім, Брагінскім раёнах Гомельскай вобласці.

У Магілёўскай вобласці паходы ў лес абмежаваны ў Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнах. Таксама абмежаванні дзейнічаюць у 10 раёнах Гомельскай вобласці, трох раёнах на мяжы з Украінай у Берасцейскай вобласці і на большай частцы Гарадзенскай і Менскай абласцей: на Гарадзеншчыне наведванне лясоў абмежавана ў 13 раёнах, а на Меншчыне - ва ўсіх, акрамя Лагойскага і Мядзельскага.

У Віцебскай вобласці для свабоднага наведвання пакуль адкрыты ўсе лясы.

Звычайна ў раёнах, дзе ўведзеная забарона на наведванне лясоў, у лес не варта заходзіць зусім. А вось абмежаванні ўстанаўліваюцца індывідуальна лясгасамі: у раёнах, дзе яны ўведзены, можа быць дазволены, напрыклад, уваход у лес для збору ягад або грыбоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках