8 траўня 2024, Серада, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкія СМІ паказалі відэа з запаленым расейскім караблём «Адмірал Макараў»

31
Турэцкія СМІ паказалі відэа з запаленым расейскім караблём «Адмірал Макараў»

Відэа здымалася з беспілотніка.

Турэцкія СМІ апублікавалі відэа з запаленым караблём, які, паводле іх звестак, з'яўляецца расейскім фрэгатам «Адмірал Макараў». Кадры, як мяркуецца, падпаленага «Адмірала Макарава» апублікаваў турэцкі канал TRT Haber, піша nv.ua.

Відэа здымалася з беспілотніка. Зняты карабель нагадвае фрэгат «Адмірал Макараў» абрысамі, але праз нізкую якасць відэа нельга пацвердзіць, што гэта сапраўды ён.

Афіцыйнага пацверджэння, што УСУ падбілі карабель, пакуль няма. Пры гэтым СМІ паведамляюць, што расейскі фрэгат атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні ў раёне вострава Змяіны 5 траўня, аднак пакуль застаецца на паверхні.

13 красавіка Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па ракетным крэйсеры «Масква» - флагману Чарнаморскага флоту РФ. Карабель атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні. Увечары наступнага дня ў Міністэрсве абароны Расеі прызналі, што крэйсер «Масква» пайшоў на дно. Дакладна не вядома, колькі сябраў экіпажа на ім было і колькі з іх загінула.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках