9 траўня 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Верашчук: З «Азоўсталі» ў пятніцу ўдалося выратаваць 50 цывільных грамадзян

Ірына Верашчук: З «Азоўсталі» ў пятніцу ўдалося выратаваць 50 цывільных грамадзян
ІРЫНА ВЕРАШЧУК

Вораг увесь час парушаў рэжым спынення агню.

Украінскі віцэ-прэм'ер - міністарка ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыя Ірына Верашчук паведаміла, што 6 траўня з завода «Азоўсталь» у Марыупалі ўдалося эвакуіраваць 50 дзяцей, жанчын і пажылых людзей.

Верашчук расказала, што на зваротным шляху гуманітарная калона павінна была забраць людзей на Порт Сіці, але не паспела, бо вымушана была цэлы дзень стаяць каля завода.

«Там праходзілі баі ды іншыя правакацыі. Вораг увесь час парушаў рэжым спынення агню. Таму эвакуацыя праходзіла вельмі марудна», - патлумачыла віцэ-прэм'ер.

Эвакуацыю плануюць прадоўжыць раніцай у суботу, 7 траўня. Плануецца, што аўтобусы прыедуць да Порт Сіці а 17:00 і адвязуць марыупальцаў у Безыменна. Там людзі з Порт Сіці далучацца да калоны з «Азоўсталі», якая на наступны дзень адправіцца ў Запарожжа.

«Шчыра прашу прабачэння ў марыупальцаў, якія сёння не дачакаліся эвакуацыйных аўтобусаў. Заўтра ў нас усё павінна атрымацца. Збіраемся а 17:00 каля Порт Сіці», - дадала Верашчук.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках