9 траўня 2024, Чацвер, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія воіны знішчылі склад з боепрыпасамі і 15 акупантаў

1
Украінскія воіны знішчылі склад з боепрыпасамі і 15 акупантаў

Таксама знішчана пяць артылерыйскіх сістэм і два беспілотныя лятальныя апараты.

Украінскія вайскоўцы падпарадкаваных частак і падраздзяленняў аператыўна-тактычнага ўпраўлення «Усход» знішчылі склад з боепрыпасамі і 15 расейскіх захопнікаў, паведамляе камандаванне АТУ «Усход».

«Украінскія абаронцы працягваюць стрымліваць агрэсара ў раёне адказнасці аператыўна-тактычнай групоўкі «Усход». Між іншым, 5 траўня, нашы ваяры выявілі і знішчылі склад з боепрыпасамі расейскіх фашыстаў», – гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым, страты ворага складаюць: асабовага складу - 15, БТР - 1, ББМ - 1, БМП - 1, артылерыйскія сістэмы - 5, АТ - 1 і БПЛА - 2.

Паводле звестак Генштаба УСУ, на 5 траўня ўкраінскія войскі ліквідавалі ўжо амаль 24,9 тысяч расейскіх акупантаў.

Нягледзячы на тое, што Расея хавае страты ва Украіне, расейскія акупанты расказваюць рэальную карціну вайны сваім родным. Між іншым, разведка перахапіла размову акупанта з жонкай. Ён скардзіцца на вялікія страты ва Украіне, а таксама на камандзіраў-баязліўцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках