6 траўня 2024, панядзелак, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для замежнікаў скасавалі каранавірусныя абмежаванні на ўезд у Беларусь

3
Для замежнікаў скасавалі каранавірусныя абмежаванні на ўезд у Беларусь

Дакумент апублікаваны афіцыйна.

Афіцыйна апублікаваная пастанова Савета міністраў Беларусі аб скасаванні ўсіх каранавірусных абмежаванняў для іншаземцаў, якія ўязджаюць у Беларусь. Раней Саўмін паведамляў аб скасаванні гэтых рэгуляцый з 28 траўня, паведамляе zerkalo.io.

Дакумент адмяняе дзеянне пастановы Саўміна № 624 ад 30 кастрычніка 2020 года, якой і ўводзіліся ўсе абмежаванні і патрабаванні для замежных грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь, разам з усімі яго зменамі і дапаўненнямі.

Так, да 28 траўня замежнікі старэйшыя за шэсць гадоў, калі не маюць дазволу на жыхарства ў Беларусі, павінны былі пры ўездзе ў краіну падаць негатыўны вынік ПЦР-тэсту на каранавірус або сертыфікат аб вакцынацыі супраць COVID-19. Адсутнасць гэтых дакументаў была падставай для адмовы ва ўездзе. Выключэнні рабіліся для пэўных катэгорый асоб - транзітных пасажыраў, дыпламатаў, кіроўцаў грузавікоў і гэтак далей, а таксама грамадзян Расеі, якія ўязджаюць праз мяжу з РФ.

Цяпер ніякія дакументы, звязаныя з каранавірусам, не патрабуюцца, замежныя грамадзяне могуць свабодна ўязджаць у Беларусь у рамках звычайных правілаў.

Пастанова была падпісаная прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам 30 траўня і распаўсюджвае сваё дзеянне на паездкі пачатыя з 28 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках