19 траўня 2024, Нядзеля, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі дэпутат прынізіў прапагандыста Салаўёва

13
Літоўскі дэпутат прынізіў прапагандыста Салаўёва

Матас Малдэйкіс высмеяў расейскіх акупантаў.

Дэпутат літоўскага сейма Матас Малдэйкіс патроліў расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва, які прапанаваў Літве захапіць Смаленск, піша "Главред".

У сваім Twitter ён высмеяў расейскіх акупантаў, якія ва Украіне займаюцца масавым марадзёрствам, у тым ліку побытавай тэхнікі.

Літавец адзначыў, што ўрывацца ў РФ ён не збіраецца, бо пральная машына ў яго ўжо ёсць.

Адзначым, што раней Малдэйкіс заявіў, што калі Расея скасуе пастанову аб незалежнасці Літвы, у адказ будзе скасаваная дамова 1634, якая запатрабуе вярнуць краіне захопленыя тэрыторыі.

У адказ Салаўёў у сваёй праграме зладзіў істэрычны выступ, у якім заклікаў літоўскага палітыка ўварвацца ў Расею і акупаваць Смаленск.

"Гэты хлопец толькі што прапанаваў мне ўварвацца ў Расею! Не, дзякуй, у мяне ўжо ёсць пральная машына", – пракаментаваў словы прапагандыста Малдэйкіс.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках