17 траўня 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico назвала самае небяспечнае месца на зямлі ў цяперашні момант

16
Politico назвала самае небяспечнае месца на зямлі ў цяперашні момант

Гэта калідор з Беларусі ў Калінінград.

Гіпатэтычны Сувалкскі калідор з Беларусі ў Калінінград, дзе цяпер праходзіць мяжа Польшчы і Літвы, – самае небяспечнае месца на планеце праз пагрозу пачатку прамога канфлікту Расеі і NATO, піша Politico.

«Размешчаны на паўднёва-ўсходняй мяжы Літвы Друскінінкай выходзіць на вузкую палоску стратэгічнай тэрыторыі, вядомую як Сувалкскі калідор, які развінуўся прыкладна на 100 кіламетраў уздоўж літоўска-польскай мяжы, паміж Беларуссю на ўсходзе і Калінінградам на Захадзе. Заходнія вайскоўцы папярэджваюць, што гэты раён, верагодна, стане адной з першых мэтаў расейскага прэзідэнта, калі ён калі-небудзь надумае раздзьмуць вайну ва Украіне да прамога сутыкнення з NATO», – гаворыцца ў артыкуле.

У Politico нагадваюць, што спробы Расеі пракласці калідор па тэрыторыі краінаў NATO прывядзе да прамога сутыкнення бакоў, у кожнага з якіх ёсць ядзерная зброя.

У артыкуле шмат увагі аддаецца абвастрэнню паміж Літвой і Расеяй – нагадаем 18 чэрвеня Літва афіцыйна абвясціла, што спыніла чыгуначны транзіт часткі грузаў з тэрыторыі Расеі ў Калінінградскую вобласць. Акрамя таго, пасля 10 жніўня абмежаванні могуць закрануць таксама пастаўкі нафтапрадуктаў.

У МЗС Літвы патлумачылі, што гэта не азначае поўнай забароны транзіту тавараў паміж Калінінградскай вобласцю і Расеяй.

«Пасажыры і тавары, на якія не распаўсюджваецца санкцыйны рэжым ЕЗ, прадаўжаюць перавозіцца па тэрыторыі Літвы ў Калінінградскую вобласць і з яе. Літва не ўводзіла ніякіх аднабаковых, індывідуальных ці дадатковых абмежаванняў на гэты транзіт. Літва паслядоўна рэалізуе санкцыі ЕЗ, якія маюць розныя пераходныя перыяды і тэрміны пачатку дзеяння», – гаворыцца ў паведамленні.

У МЗС РФ заявілі, «што калі найбліжэйшым часам грузавы транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Расейскай Федэрацыі праз Літву не будзе адноўлены ў поўным аб'ёме, то Расея пакідае за сабой права на дзеянні ў абароне сваіх нацыянальных інтарэсаў».

У Крамлі таксама паабяцалі захады ў адказ на «блакаду» Калінінграда.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках