20 траўня 2024, панядзелак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдатны мэксіканскі навуковец шпіёніў на карысць Расеі

7
Выдатны мэксіканскі навуковец шпіёніў на карысць Расеі
ЭКТАР КАБРЭРА ФУЭНТЭС

Біяхіміка прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Выдатны мэксіканскі навуковец Эктар Кабрэра Фуэнтэс, прызнаны вінаватым у шпіянажы на карысць Расеі, прысуджаны ў ЗША да чатырох гадоў турмы, паведамляе “Голас Амэрыкі”.

37-гадовы біяхімік яшчэ ў лютым прызнаў сваю віну ў дзеяннях у інтарэсах замежнага ўрада. І вось прысуд абвешчаны.

“Я глыбока шкадую і раскайваюся ў сваіх дзеяннях і прыношу прабачэнні Злучаным Штатам. Кожны чалавек у сваім жыцці робіць памылкі, і гэта мая вялікая памылка”, – заявіў вядомы біяхімік.

Кабрэра Фуэнтэс, які жыў у Сінгапуры, быў арыштаваны ў Маямі ў 2020 годзе за шпіёнскую дзейнасць у дачыненні да «крыніцы ва ўрадзе ЗША» у інтарэсах Расеі.

Паводле судовых дакументаў, расейскі ўрадавы службовец завербаваў Кабрэру Фуэнтэса ў 2019 годзе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках