11 траўня 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка: РФ хоча атакаваць Мазыр, каб уцягнуць Беларусь у вайну

67
Украінская выведка: РФ хоча атакаваць Мазыр, каб уцягнуць Беларусь у вайну

У Мазыр пад выглядам цывільнага насельніцтва прыбылі дыверсійныя групы.

Расея рыхтуецца ўчыніць серыю тэрактаў у Беларусі. Такім чынам плануе ўцягнуць краіну ў вайну супраць Украіны.

Аб гэтым піша Telegram-канал ГУР МА Украіны.

Каб уцягнуць Беларусь у вайсковы канфлікт супраць Украіны, Расея рыхтуе шэраг правакацый у дачыненні да інфраструктурных аб'ектаў і цывільнага насельніцтва ў краіне.

"Для гэтага ў горад Мазыр пад выглядам цывільнага насельніцтва прыбылі дыверсійныя групы. У іх склад уваходзяць кадравыя супрацоўнікі галоўнай выведвальнай управы РФ і найміты прыватных вайсковых кампаній, якія кантралююцца Прыгожыным і Шайгу", – піша прэс-служба выведкі.

Дыверсійныя групы рыхтуюцца ўчыніць серыю тэрактаў у краіне. Такім чынам Расея плануе паўтарыць аналагічны сцэнар, які быў выкарыстаны Крамлём падчас вайны ў Чачэніі.

"Тады спецслужбы РФ арганізавалі выбухі ў некалькіх дамах Разані, абвінаваціўшы ў гэтым міфічных "чачэнскіх баевікоў", – дадае прэс-служба.

Паводле звестак выведкі, ГРУ плануе:

артылерыйскія і ракетныя ўдары па Мазырскім НПЗ, аб'ектах цывільнай інфраструктуры і жылых масівах;

падарваць жылыя дамы, лякарні і школы.

«Гэта, на думку крамлёўскіх куратараў «спецаперацыі», створыць для Лукашэнкі так званую «казус белі». Гэта значыць, фармальную нагоду для развязвання вайны», - адзначае выведка.

Такім чынам у Лукашэнкі нібыта не застанецца магчымасці пазбегнуць вайны, а тым часам афіцэры войска Беларусі ўжо пачалі эвакуацыю сем'яў з Мазыра.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках