20 траўня 2024, панядзелак, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка адрэагавала на пагрозы РФ атакаваць амбасаду ЗША ў Кіеве

4
Украінская выведка адрэагавала на пагрозы РФ атакаваць амбасаду ЗША ў Кіеве

Пагроза накіраваная на ўсе цывілізаваныя краіны свету, якія падтрымліваюць Украіну.

Пагрозы Расеі атакаваць амбасаду ЗША ў Кіеве зноў робяць актуальным пытанне закрыцця неба над усёй тэрыторыяй Украіны. Пра гэта паведамляе прэс-служба Галоўнай управы разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны ў Telegram.

У ГУР нагадалі, што 23 чэрвеня дэпутат Дзярждумы РФ Юры Швыткін заклікаў ударыць па амбасадзе ЗША ў Кіеве.

«Абгрунтаваннем для такога кроку, з гледзішча расейскага дэпутата, могуць стаць пастаўкі Украіне найноўшай заходняй зброі. Напрыклад, рэактыўныя сістэмы залпавага агню Himars», – дадалі ў прэс-цэнтры.

У ГУР падкрэслілі, што гэтая пагроза накіраваная як на ЗША, так і на ўсе цывілізаваныя краіны свету, якія падтрымліваюць Украіну.

«Такім чынам, яна чарговы раз актуалізуе пытанне пра неабходнасць закрыцця неба над Кіевам і ўсёй Украінай», – дадалі ва ўстанове.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках