7 траўня 2024, aўторак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты акупантаў у вайне з Украінай перасеклі новую псіхалагічную адзнаку

7
Страты акупантаў у вайне з Украінай перасеклі новую псіхалагічную адзнаку

Найбольшыя страты вораг панёс на Бахмуцкім і Курахаўскім кірунках.

Украінскія абаронцы знішчылі ўжо 35 тысячаў акупантаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" паведамляе Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны.

Адзначаецца, што агульныя баявыя страты ворага з 24 лютага да 27 чэрвеня арыентавальна складаюць:

асабовага складу – блізу 35 тыс. (150) чалавек ліквідавана;

танкаў – 1 тыс. 552 (20), баявых браняваных машынаў – 3 тыс. 687 (28), артылерыйскіх сістэмаў – 771 (7), РСЗА – 243 (0), сродкаў СПА – 101 (2), самалётаў – 217 (+0), гелікоптараў – 184 (+0), БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню – 636 (+6), крылатых ракетаў – 139 (+0), караблёў / катараў – 14 (+0), аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў – 2 тыс. 575 (+11), спецтэхнікі – 60 (+0).

Найбольшыя страты вораг панёс на Бахмуцкім і Курахаўскім кірунках. Звесткі ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках