10 траўня 2024, Пятніца, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія сілы нанеслі больш за дзесяць дакладных удараў па выспе Змяінай

10
Украінскія сілы нанеслі больш за дзесяць дакладных удараў па выспе Змяінай

Знішчаны яшчэ адзін зенітна-гарматны ракетны комплекс «Панцыр-С1».

У ноч на панядзелак, 27 чэрвеня, украінскія сілы нанеслі больш за 10 дакладных удараў па востраве Змяіным у Чорным моры.

Аб гэтым заявіла кіраўніца прэс-цэнтра сіл аховы і абароны аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк, паведамляе «Интерфакс-Украина».

«Мы прадашжаем аперацыю на Змяіным. Гэтай ноччу было нанесена больш за 10 дакладных удараў па востраве, мы праводзім выведку вынікаў, але ўжо цяпер маем першую справаздачу, што чарговы раз падбіты яшчэ адзін зенітна-гарматны ракетны комплекс «Панцыр-С1», - сказала Гумянюк.

З яе слоў, ваенная аперацыя разлічаная на працяглы час і абсалютнае вызваленне вострава ад акупантаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках